Усё пачалося яшчэ 22 траўня.
Пасля пераздачы апошняга іспыту я з Кендысем Паўлам вырашылі паехаць дадому, а
шлях у нас быў агульны. Зайшлі на чыгуначны вакзал, купілі квіткі і пакацілі.
І раптам у мяне зайграў тэлефон,
я падняў і здзівіўся - з дынаміка даносіцца беларуская мова. Яшчэ больш
здзівіўся, калі дзяўчына, якая прадставілася Ганнай, паведаміла, што я стаў
намінантам на перамогу адной са спецрубрык Нацыянальнага конкурсу маладых
журналістаў. Мяне запрасілі ў Гродна на фестываль.
Заехаўшы дадому, я зайшоў на сайт
беларускай чыгункі і прабіў, што квіткі ў напрамку да Гродна раскуплены на
тыдзень. Але мяне гэта не засмуціла. На фэст я адправіўся 24 траўня а 17.53.
Даехаўшы да Абяроўшчыны я ўзяў квіток
да Брэста, а яшчэ і Брэст - Баранавічы і Баранавічы - Гродна. Толькі так я мог
заехаць за амаль 12 гадзін у Гродна.У горад над Нёманам я прыехаў 25 мая а
5.50.
Да рэгістрацыі на фэст было яшчэ
больш за 3 гадзіны, таму я вырашыў прагуляцца па раёне, дзе каля 2 месяцаў таму
я бегаў на Кубку Гродна па спартыўным арыентаванні. Але спачатку я купіў карту
горада.Пакуль я гуляў па месцах баявой славы ў офісе ГА "Цэнтр" Трэці
Сектар па адрасе Вуліца Будзенага 48а-11 валанцеры Аня І Варвара раскладалі
тэчкі з матэрыяламі, аўтар ток-шоў "Журналістыка-2020" Алесь Залеўскі
скручваў крэслы, вядучыя фэсту Лёша Шота і Іна Севярын мералі цішоткі з
фестывальным Вожык, сябра праўлення ГА "Цэнтр" Трэці Сектар
"Лана Руднік кіравалаа ўсім працэсам падрыхтоўкі ды ІІІ фестывалю
моладзевай журналістыкі" Твой стыль ". З імі я пазнаёміўся а 9-й
гадзіне пад час рэгістрацыі. Таксама сустрэў дзяўчыну (Алесю) з якой раней
пазнаёміўся на курсах па відзажурналістыцы ў Мінску.
Далей я пачаў
знаёміцца размяшчэннем асноўных памяшканняў, дзе павінны адбыцца ўсе
мерапрыемствы у межах ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”.
Гэта было не лёгка, але мне дапамаглі тыя ж самыя валанцёры. Дзякуй ім за гэта.
Праз некалькі хвілін я пачаў знаёміцца з удзельнікамі фэсту. Шмат з кім я
быў ужо знаёмы, з некаторымі толькі ў сеціве.
Далей я, як і
шматлкія ўдзельнікі фэста пачалі дапамагаць развешваць фатаздымкі пераможцаў
ФотаБатла і фотаконкурса “Свет вачыма”, а таксама артпраекта Freedom on Paper.
Наадю, што, пераможцы фестывальнага Фотабатла – каманда “Рабкор”, 2-е месца -
“Гарадзенскія вочкі”, “Пражужэктар” - 3-е. Але апошнія мне спадабаліся
найбольш.
А 12-й гадзіне
адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Фэсту Моладзевай Журналістыкі.
Пасля першы
майстар-клас. Я выбраў тэму “Свабодныя праграмныя інструменты для лічбавай
журналістыкі”, які правяла Марына Клінава,
прадстаўніца некамерцыйнай арганізацыі Sourcefabric.
За 3 гадзіны я
даведаўся пра Airtime – праграмнае забеспячэнне для
радыёвяшчання, Newscoop – сістэма кіравання кантэнтам для навінавых
сайтаў і Superdesk (у распрацоўцы) – праграмнае забеспячэнне з
адкрытым кодам для кіравання працай рэдакцыі, і іншыя праграмы і веб-рэсурсы.
Гэты майстар-клас мне нагадаў апошні занятак у ШМЖ (Брэст). Шмат што для мяне
было новага і палезнага. Усё было цудоўна, толькі крыху не хапіла часу, каб
атрыманыя веды замаццаваць на практыке. У канцы занятка я папрасіў у Марыны яе
прэзентацыю, каб дома са ўсім разабрацца падрабязней.
Далей нас чакала
экскрсія па журналістскім Гродна. Дзякуючы расповеду Віктара Кірэева я
пераканаўся, што і журналісцкая традыцыя Гродна самая багатая ў нашай краіне.
Праглядам
дакументальнага беларускага кіно з удзелам рэжысёраў Віктара Аслюка і Алеся
Матафонава завяршыўся першы дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі. Разам
з аўтарамі стужак прыехаў Алег Дашкевіч, старшыня Асацыяцыі “BelFilm”, якая і
ладзіла паказ. Удзельнікам Фесту Віктар Аслюк прадставіў стужку “Драўляны
народ”, менавіта той народ, пра які я напісаў артыкул на конкурс - народ
Мікалая Тарасюка. Алесь Матафонаў паказаў фільм пад назвай “Дыягназ
Бісмарк”.
На гэтым і
скончыўся першы дзень. Усе разышліся па гатэлям. Працяг Будзе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий