Турыстычны злёт
БрДУ-2012 (спрынт)

На дарожцы павялічыў тэпм, але бегчы па
рассыпчатаму пяску не надта было добра. Павярнуў направа. Праз некалькі метраў
узяў азімут на другі КП і не памыліўся. Там было ўжо 5 чалавек (3ж 2м). Сярод
іх я дабег апошні, але адзначыўся другі (пасля Ірыны К). Вось мы з ёй зноў
сустрэліся.
Я замешкаўся. Нумерацыя на кампосцеры і ў
легендзе не супадала. Праверыў яшчэ раз карту – я на патрэбным месцы, запытаўся
ў хлопца, які яшчэ не адбег ад КП. Ён адказаў так патрэбна. Варта адзначыць,
што хлопец быў з ФФВ (Сяргей Шчапко). Я зноў згубіў час (сек. 30).
На 3-ці КП я паравозіў за Ірынай К., а Сяргей
Шчапко – за мной. КП у нас быў аднолькавы. Далей па азімуту выйшаў на 4-ты. Па
дарозе апярэдзіў яшчэ 2 дзяўчынак, сярод іх была Саша Бенедзесюк (ФФВ). Яна ўвогуле
прагульвалася з картай па веснавым лесе.
Пакуль я адзначаўся і вібіраў далейшы
шлях, мяне зноў дагнаў Сяргей Шчапко, які працягваў паравозіць. Я паскорыўся,
але без вынікова – паравоз не зкінуць. Дабегшы да месца дзе на маю дуку павінны
знаходзіцца 5-ты КП, я зайшоў у лес. Не знайшоўшы там ямы. Я зразумеў што я не
дабег крыху, там проста з’явілася новая сцяжынка. Зноў згублена 2 хвіліны.
Пабег я далей, а Сяргей Шчапко – у зялёнку,
адкуль выбег я. Узяўшы КП азірнуўся назад – а паравоза няма. Узяў азімут на
6-ты. Пасля на 7-мы. Але на 7-мы бег не зусім прама. Таму што там быў холм.
Вырашыў яго аббегчы. Дабягаю да КП і сустракаю дзяўчынку, якая, як высветлілася
пазней паравозіла за Ірынай К. Адзначўся і заўважыў Іру. На 8- мы прыбеглі разам.
Пасля я зрабіў фінішны рывок, і на 150 метрах апярэдзіў Ірыну на секунд 7.
На фінішы даведаўся што з групы М я
фінішыраваў другі. Дыстанцыю 2300м я пераадоліў за 26.43. У выніку гэта 10-е
месца. Каб не марозіў мог выйсці на 5-е. А да першага мне яшчэ далёка, але гэта
толькі пакуль…
11-е месца)
ОтветитьУдалить