понедельник, 28 мая 2012 г.

Дзе шчаслівым можна стаць? - Толькі ў Гродна!



Усё пачалося яшчэ 22 траўня. Пасля пераздачы апошняга іспыту я з Кендысем Паўлам вырашылі паехаць дадому, а шлях у нас быў агульны. Зайшлі на чыгуначны вакзал, купілі квіткі і пакацілі.

І раптам у мяне зайграў тэлефон, я падняў і здзівіўся - з дынаміка даносіцца беларуская мова. Яшчэ больш здзівіўся, калі дзяўчына, якая прадставілася Ганнай, паведаміла, што я стаў намінантам на перамогу адной са спецрубрык Нацыянальнага конкурсу маладых журналістаў. Мяне запрасілі ў Гродна на фестываль.

Заехаўшы дадому, я зайшоў на сайт беларускай чыгункі і прабіў, што квіткі ў напрамку да Гродна раскуплены на тыдзень. Але мяне гэта не засмуціла. На фэст я адправіўся 24 траўня а 17.53.

Даехаўшы да Абяроўшчыны я ўзяў квіток да Брэста, а яшчэ і Брэст - Баранавічы і Баранавічы - Гродна. Толькі так я мог заехаць за амаль 12 гадзін у Гродна.У горад над Нёманам я прыехаў 25 мая а 5.50.

Да рэгістрацыі на фэст было яшчэ больш за 3 гадзіны, таму я вырашыў прагуляцца па раёне, дзе каля 2 месяцаў таму я бегаў на Кубку Гродна па спартыўным арыентаванні. Але спачатку я купіў карту горада.Пакуль я гуляў па месцах баявой славы ў офісе ГА "Цэнтр" Трэці Сектар па адрасе Вуліца Будзенага 48а-11 валанцеры Аня І Варвара раскладалі тэчкі з матэрыяламі, аўтар ток-шоў "Журналістыка-2020" Алесь Залеўскі скручваў крэслы, вядучыя фэсту Лёша Шота і Іна Севярын мералі цішоткі з фестывальным Вожык, сябра праўлення ГА "Цэнтр" Трэці Сектар "Лана Руднік кіравалаа ўсім працэсам падрыхтоўкі ды ІІІ фестывалю моладзевай журналістыкі" Твой стыль ". З імі я пазнаёміўся а 9-й гадзіне пад час рэгістрацыі. Таксама сустрэў дзяўчыну (Алесю) з якой раней пазнаёміўся на курсах па відзажурналістыцы ў Мінску.

Далей я пачаў знаёміцца размяшчэннем асноўных памяшканняў, дзе павінны адбыцца ўсе мерапрыемствы у межах ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”. Гэта было не лёгка, але мне дапамаглі тыя ж самыя валанцёры. Дзякуй ім за гэта.  Праз некалькі хвілін я пачаў знаёміцца з удзельнікамі фэсту. Шмат з кім я быў ужо знаёмы, з некаторымі толькі ў сеціве.
Далей я, як і шматлкія ўдзельнікі фэста пачалі дапамагаць развешваць фатаздымкі пераможцаў ФотаБатла і фотаконкурса “Свет вачыма”, а таксама артпраекта Freedom on Paper. Наадю, што, пераможцы фестывальнага Фотабатла – каманда “Рабкор”, 2-е месца - “Гарадзенскія вочкі”,  “Пражужэктар” - 3-е. Але апошнія мне спадабаліся найбольш.
А 12-й гадзіне адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Фэсту Моладзевай Журналістыкі.

Пасля першы майстар-клас. Я выбраў тэму “Свабодныя праграмныя інструменты для лічбавай журналістыкі”, які правяла Марына Клінава, прадстаўніца некамерцыйнай арганізацыі Sourcefabric.
За 3 гадзіны я даведаўся пра  Airtime – праграмнае забеспячэнне для радыёвяшчання, Newscoop – сістэма кіравання кантэнтам для навінавых сайтаў і Superdesk (у распрацоўцы) – праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам для кіравання працай рэдакцыі, і іншыя праграмы і веб-рэсурсы. Гэты майстар-клас мне нагадаў апошні занятак у ШМЖ (Брэст). Шмат што для мяне было новага і палезнага. Усё было цудоўна, толькі крыху не хапіла часу, каб атрыманыя веды замаццаваць на практыке. У канцы занятка я папрасіў у Марыны яе прэзентацыю, каб дома са ўсім разабрацца падрабязней.
Далей нас чакала экскрсія па журналістскім Гродна. Дзякуючы расповеду Віктара Кірэева я пераканаўся, што і журналісцкая традыцыя Гродна самая багатая ў нашай краіне.



Праглядам дакументальнага беларускага кіно з удзелам рэжысёраў Віктара Аслюка і Алеся Матафонава завяршыўся першы дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі. Разам з аўтарамі стужак прыехаў Алег Дашкевіч, старшыня Асацыяцыі “BelFilm”, якая і ладзіла паказ. Удзельнікам Фесту Віктар Аслюк прадставіў стужку “Драўляны народ”, менавіта той народ, пра які я напісаў артыкул на конкурс - народ Мікалая Тарасюка. Алесь Матафонаў паказаў фільм пад назвай “Дыягназ Бісмарк”.
На гэтым і скончыўся першы дзень. Усе разышліся па гатэлям. Працяг Будзе.

вторник, 8 мая 2012 г.


Турыстычны злёт БрДУ-2012 (спрынт)

На дзённай дыстанцыі арыентавання па рашэнню капітана нашай каманы (Стасевіча Ігара) на старт, які перанеслі ў апошні момант на гадзіну, я вышаў першы. У мяне была 12 стартавая хвіліна. Таму 10.12 я схапіў карту і пабег на паўночны зхад, т.я. накірунак, дзе знаходзіцца першы КП мне падказалі першыя спартоўцы-аматары (чаму даведаецеся ніжэй). Разам са мной на дыстанцыю выйшла Казубай Ірына. Першыя КП у нас не супадалі, таму нашы шляхі разшліся. Першы КП я ўзяў без праблем, далей узяў азімут на другі. Праз 50 метраў бегу па зялёнцы я зразумеў што гэта не лепшы варыянт. Хутка вярнуўся на дарожку, але згубіў 1,5 хвіліны.

На дарожцы павялічыў тэпм, але бегчы па рассыпчатаму пяску не надта было добра. Павярнуў направа. Праз некалькі метраў узяў азімут на другі КП і не памыліўся. Там было ўжо 5 чалавек (3ж 2м). Сярод іх я дабег апошні, але адзначыўся другі (пасля Ірыны К). Вось мы з ёй зноў сустрэліся.

Я замешкаўся. Нумерацыя на кампосцеры і ў легендзе не супадала. Праверыў яшчэ раз карту – я на патрэбным месцы, запытаўся ў хлопца, які яшчэ не адбег ад КП. Ён адказаў так патрэбна. Варта адзначыць, што хлопец быў з ФФВ (Сяргей Шчапко). Я зноў згубіў час (сек. 30).
На 3-ці КП я паравозіў за Ірынай К., а Сяргей Шчапко – за мной. КП у нас быў аднолькавы. Далей па азімуту выйшаў на 4-ты. Па дарозе апярэдзіў яшчэ 2 дзяўчынак, сярод іх была Саша Бенедзесюк (ФФВ). Яна ўвогуле прагульвалася з картай па веснавым лесе.

Пакуль я адзначаўся і вібіраў далейшы шлях, мяне зноў дагнаў Сяргей Шчапко, які працягваў паравозіць. Я паскорыўся, але без вынікова – паравоз не зкінуць. Дабегшы да месца дзе на маю дуку павінны знаходзіцца 5-ты КП, я зайшоў у лес. Не знайшоўшы там ямы. Я зразумеў што я не дабег крыху, там проста з’явілася новая сцяжынка. Зноў згублена 2 хвіліны.

Пабег я далей, а Сяргей Шчапко – у зялёнку, адкуль выбег я. Узяўшы КП азірнуўся назад – а паравоза няма. Узяў азімут на 6-ты. Пасля на 7-мы. Але на 7-мы бег не зусім прама. Таму што там быў холм. Вырашыў яго аббегчы. Дабягаю да КП і сустракаю дзяўчынку, якая, як высветлілася пазней паравозіла за Ірынай К. Адзначўся і заўважыў Іру. На 8- мы прыбеглі разам. Пасля я зрабіў фінішны рывок, і на 150 метрах апярэдзіў Ірыну на секунд 7.

На фінішы даведаўся што з групы М я фінішыраваў другі. Дыстанцыю 2300м я пераадоліў за 26.43. У выніку гэта 10-е месца. Каб не марозіў мог выйсці на 5-е. А да першага мне яшчэ далёка, але гэта толькі пакуль…